Новости проекта
Подписывайтесь на нас ВКонтакте!
Хаю-хай, с вами Schools.by!
Голосование
Как Вам новый сайт?
Всего 45 человек

Об учреждении

Дата: 30 июня 2016 в 14:48, Обновлено 26 марта в 14:49

О школе


  

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Навасёлкаўская базавая школа” на сённяшні дзень – гэта сацыяльна –культурны цэнтр вёскі, які ўключае ў сябе ўстанову агульнай сярэдняй адукацыі  (базавую школу), інфармацыйна-бібліятэчны цэнтр, філіял  Квасоўскай школы мастацтваў.

Дадзены цэнтр прызначаны быць галоўным фактарам жыццяздольнасці, адраджэння і развіцця вёскі Навасёлкі. Работа школы накіравана на стварэнне ўмоў для станаўлення грамадзяніна і патрыёта, адказнага сям’яніна, канкурэнтназдольнай асобы, якая зможа прымаць абдуманыя рашэнні, займацца эфектыўнай працоўнай і прафесійнай дзейнасцю, садзейнічаць развіццю і працвітанню Рэспублікі Беларусь.

          Ва ўстанове адукацыі 10 вучэбных кабінетаў (з іх 1 кабінет інфарматыкі, 3 прадметныя кабінеты абсталяваны камп’ютарамі),  кабінет  сацыяльнай псіхолага - педагагічнай службы, кабінет дэфектолага, спартыўная  і трэнажорная залы, сталовая, харчовы блок, музейны пакой.

          У школе 56 навучэнцаў ( 14 на І ступені навучання, 32- на ІІ) з 45 сем’яў, сярод якіх 42 поўных, 3 няпоўных, 11 мнагадзетных.  Для 3 навучэнцаў арганізаваны падвоз з вёсак Путна, Дайлідкі.

           Адукацыйны працэс ажыццяўляюць 14 педагогаў, з якіх 65,2% - настаўнікі першай і вышэйшай катэгорый. Сярэдні ўзрост- 40 гадоў,  сярэдні стаж работы -15 гадоў.

         Арганізавана работа  25 факультатываў, 6 платных груп па вучэбных прадметах, індывідуальныя заняткі з адоранымі вучнямі па падрыхтоўцы да алімпіяд, работа навуковага таварыства “Навасёлкі”, работа 3-х  гурткоў ад Гродзеннскага раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, работа 2-х школьных спартыўных секцый і 2-х секцый ад ДЮСШ г.Скідзель (агульны ахват – 96%). 

         У школе дзейнічаюць 2 грамадскія і маладзёжныя аб’яднанні: ГА”БРПА”, ГА“БРСМ”; школьная рэспубліка самакіравання “Ювента J”. Выдаецца газета “Школьны веснік”,  ажыццяўляецца работа над агульнашкольным праектам “Будучае выбіраем сёння”.

        Арганізавана супрацоўніцтва з Квасоўскім сельскім выканаўчым камітэтам, Квасоўскай амбулаторыяй, калгасам імя В.І.КРЭМКО.

         Ва ўстанове праводзяць дзейнасць Папячыцельскі і Бацькоўскі саветы.

  

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.